Адзін з найбольш папулярных футбалістаў свету, уладальнік «Залатога мяча» апошніх двух год, Крыштыяну Раналду збіраў міласціну на вуліцах Мадрыда (Іспанія).

Іспанцы не пазналі свайго куміра праз накладныя бараду і жывоцік, хаця ён настойліва дэманстраваў уласцівыя сабе трукі з мячом. Дзяўчаты нават не далі тэлефончык самаму дарагому футбалісту свету.

Мяркуючы па відэа, у «бамжа» (так іспанскія СМІ назвалі новы вобраз Раналду) найлепей атрымалася зацікавіць дзіця, які, праўда, пачаў нешта падазраваць толькі калі «бомж» стаў здымаць з сябе накладную бараду.

Падобна, што розыгрыш не нясе нейкай сэнсавай нагрузкі і не ёсць дабрачыннай ці рэкламай акцыяй. На сёння Раналду выходзіць на сваё траўмы, ён прапусціць першыя таварыскія матчы за «Рэал Мадрыд» перад гэтым сезонам, на полі яго месца зойме другі па дарагавізне футбаліст Гарэт Бэйл. Так што Раналду, магчыма, проста мае час і натхненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?