Насельніцтва Беларусі павялічваецца, але гэта дасягаецца за кошт мігрантаў. Папярэдні раз натуральны прырост фіксаваўся да прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер страты скараціліся да мінімальных: паводле Белстата, летась у Беларусі нарадзілася 118 534 чалавек, а памерла — 121 542.

Найлепшы прырост, вядома ж, у Мінску. За мінулы год за кошт розніцы між нараджальнасцю і смяротнасцю насельніцтва сталіцы павялічылася на 5767 чалавек.

Якія рэгіёны таксама дапамагаюць вырашыць дэмаграфічную праблему?

Спачатку да абсалютных лічбаў.

Натуральны прырост у Беларусі за 2014 год

Раён Прырост
1 Мінск 5767
2 Брэст і Брэсцкі раён 2045
3 Гродна і Гродзенскі раён 1796
4 Мінскі раён 1211
5 Магілёў і Магілёўскі раён 676
6 Гомель і Гомельскі раён 489
7 Жлобінскі раён 431
8 Мазырскі раён 372
9 Жодзіна і Смалявіцкі раён 288
10 Пінскі раён 199
11 Кобрынскі раён 102
12 Салігорскі раён 72
13 Дзяржынскі раён 71
14 Маладзечанскі раён 42
15 Столінскі раён 27
16 Баранавіцкі раён 22
17 Нараўлянскі раён 7
18 Ашмянскі раён 7

Дадзеныя гарадоў абласнога падпарадкавання аб'ядноўваліся з раёнамі, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца. У выніку Віцебшчына ў спісе не прадстаўленая ніяк — у самім Віцебску і ў Наваполацку фіксаваўся прырост, але Віцебскі і Полацкі раёны мелі нашмат большыя страты.

Што да канкрэтных населеных пунктаў, то адносна вялікі прырост назіраўся ў наступных гарадах.

Горад Прырост*
1 Столін 9,7
2 Чачэрск 8,2
3 Жлобін 8
4 Іванава 7,9
5 Стоўбцы 7,8
6 Ашмяны 7,6
7 Лагойск 7,1

*розніца паміж народжанымі і памерлымі на 1000 чалавек

Абсалютным лідарам стаў курортны пасёлак Нарач (індэкс прыросту — 12). У ім памерла 17 чалавек, а нарадзілася — 56 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?