Фота rshn32.ru

Фота rshn32.ru

Беларускі бок следам за Расіяй таксама вырашыў правесці экспертызу прадукцыі ААТ «Белрыба», якое Рассельгаснагляд западозрыў у вытворчасці штучнай ікры.

«Каб не сумнявацца ў якасці і пераканацца ў сваёй праваце, мы ўзялі ўзоры, аддалі ў нашую акрэдытаваную лабараторыю. Вынікі даследаванняў будуць вядомыя праз 15 дзён», — распавёў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Паводле яго, уваходны кантроль прадукцыі, калі груз перасякаў беларускую мяжу, ва ўзорах прадукцыі не выявіў ніякіх парушэнняў. «Факт нібыта фальсіфікацыі выявілі на расійскім баку. Гэтае пытанне спрэчнае, таму мы хочам для сябе пераканацца», — адзначыў Леанід Заяц. Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра беларускую прадукцыю, а не пра яе падробкі.

«Гэта прадукцыя была ўвезеная з Нарвегіі, бляшаная банка выпушчана расійскай кампаніяй (Краснадарскі край). У гэтыя банкі была запакаваная ікра, якая пад сертыфікатам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам ветсупрацоўнікаў службы была адгружаная расійскаму спажыўцу», — сказаў міністр.

***

На мінулым тыдні Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі заявіла аб фальсіфікацыі ікры кампаніяй «Белрыба». Паводле Рассельгаснагляда, беларускі вытворца выдаваў штучную ікру за ласасёвую. «Пры аналізе ікры ласасёвай зярністай (стронг) вытворчасці ААТ «Белрыба» ў даследаваным узоры ДНК відаў рыб сямейства ласосевых не выяўлена», — гаварылася ў паведамленні ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?