Паводле задумы ініцыятараў рэзалюцыі, міжнародны трыбунал па крушэнні малайзійскага Boeing на ўсходзе Украіны павінен быў у асноўным абапірацца на ўкраінскае заканадаўства, што не падобна на міжнародны суд, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

«Што тычыцца суддзяў і абвінаваўцаў трыбунала, то яны павінны былі прызначацца генеральным сакратаром без кансультацыі ў Радзе Бяспекі ААН. Прычым было прапанавана, што суддзі павінны мець досвед вядзення спраў і разбірацца ва ўкраінскім і малайзійскім заканадаўстве. Гэта не падобна на міжнароднае расследаванне, на міжнародны судовы разбор», — заявіў Лаўроў у інтэрв'ю Сінгапурскаму тэлеканалу Channel News Asia.

***

29 ліпеня Рада Бяспекі ААН разгледзела ініцыятыву шэрагу краін аб заснаванні міжнароднага трыбунала для прыцягнення да адказнасці асоб, вінаватых у гібелі самалёта. Расія заблакавала праект рэзалюцыі. Канчатковы даклад Рады бяспекі Нідэрландаў па прычынах крушэння будзе апублікаваны ў першай палове кастрычніка 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?