Міхаіл Орда, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, заявіў пра 500 тысяч сабраных подпісаў у падтрымку свайго кандыдата.

«Цікавасць да выбараў у беларусаў ёсць, яна досыць вялікая. Гэта людзі абсалютна розных узростаў: моладзь, рабочыя, служачыя, пенсіянеры. Сёння выбарамі цікавяцца ўсе ўзроставыя катэгорыі. І актыўнасць не падае, а ўзрастае. Характэрна, што людзі не толькі ставяць подпісы, але і дзеляцца думкамі, выказваюць прапановы, заўвагі», — патлумачыў ён карэспандэнту БелТА.

У 2010 годзе за Лукашэнку было зарэгістравана 1 110 149 подпісаў, у 2006 — 1 905 631 подпіс.

Праваабаронцы адзначаюць, што подпісы ў падтрымку кіраўніка краіны збіраюцца з прыцягваннем адміністратыўнага рэсурсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0