Пачатак сезона палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну ў Беларусі пераносіцца з 8 на 22 жніўня. Як паведамляе прэс-служба ўрада, адпаведнае распараджэнне падпісаў 5 жніўня прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. 

Паводле правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну, слонку, вяхіра, шызага голуба, перапёлку, фазана пачынаецца ў рэспубліцы з другой суботы жніўня і доўжыцца па другую нядзелю снежня. 

Паляваць дазваляецца ў светлы час сутак са стрэльбы з засады, з падыходу, з пад'езду маламерных суднаў. Паляўнічыя могуць выкарыстоўваць пры гэтым гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны, начыненыя шротам, а таксама паляўнічых сабак (усе групы, акрамя гончых і хартоў). Што датычыцца маламерных суднаў, якія таксама дазволены для гэтага віду палявання, то яны павінны быць без рухавіка ці з рухавіком, які не працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?