«Наколькі фашысцкая пуцінская Расея?» Пад такім загалоўкам у сьвежым нумары ARCHE друкуецца артыкул прафэсара паліталёгіі Аляксандра Матыля пра сучасную палітычную сыстэму нашых усходніх суседзяў.

Мэйнстрымавая ж тэма нумару — сытуацыя вакол справы Аляксандра Зьдзьвіжкова. Аб праявах ісламафобіі ў Беларусі і сьвеце разважаюць Рашэд Чоўдхуры («Пра сваіх і чужых») і Сяргей Богдан («Фараонавы суд, фарысэйства і ўлада»).

Удзельнікі круглага стала «Бізнэс, улада і кантроль» аналізуюць студзеньскія пратэсты прадпрымальнікаў, іх узаемадзеяньне з уладнымі структурамі і палітычнай апазыцыяй.

«Наколькі фашысцкая пуцінская Расея?» Пад такім загалоўкам у сьвежым нумары ARCHE друкуецца артыкул прафэсара паліталёгіі Аляксандра Матыля пра сучасную палітычную сыстэму нашых усходніх суседзяў. Аўтар прыходзіць да высновы, што Расею Пуціна можна ахарактарызаваць як «нескансалідаваную фашысцкую дзяржаву».

Таксама ARCHE №1,2’2008 зьмяшчае ў сабе кнігу польскага гісторыка Вітальда Бярнацкага «Паўстаньне Хмяльніцкага: ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—49 г.» з ілюстрацыямі і мапамі.

Падпіска на ARCHE прымаецца ў любым аддзяленьні «Белпошты» (падпісны індэкс 00345).

Таксама яго можна знайсьці ў незалежных распаўсюднікаў і інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?