Папа Францішак заклікаў каталіцкіх святароў быць больш спагадлівымі да тых вернікаў, якія перажылі развод.

Пантыфік падкрэсліў, што, хоць развод і другі шлюб лічыцца Каталіцкай царквой грахом, аднак вернікаў, якія перажылі гэта, не трэба адстараняць ад царквы, перадае Бі-Бі-Сі. Таксама і дзеці параў, якія перажылі развод, не павінны адчуваць сябе ў царкве чымсьці недасканалымі, а павінны адчуваць сябе часткай царквы, дадаў ён.

Для каталікоў няма паняцця разводу. Паўторны шлюб можа быць бласлаўлёны царквой толькі ў выпадку смерці аднаго з мужа і жонкі або ў выпадку прызнання першага шлюбу несапраўдным (напрыклад, фіктыўны шлюб або шлюб па прымусе).

І хоць каталікоў, якія перажылі развод, не адлучаюць ад царквы, аднак яны не дапускаюцца да ўдзелу ў таямніцы Эўхарыстыі (прычасця).

У выніку многія людзі, якія перажылі няўдачу ў першым шлюбе, з-за немагчымасці заключыць паўторны царкоўны шлюб вымушаныя жыць у грамадзянскім саюзе і баяцца прыходзіць у царкву, чакаючы асуджэння як з боку вернікаў, так і з боку духавенства.

Між тым колькасць разводаў ва ўсім свеце даволі вялікая цяпер.

У верасні мінулага года ў ватыканскай базыліцы папа Францішак вянчаў некалькі пар, і сярод іх адзін з жаніхоў меў за плячыма развод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?