У складзе Заходняй ваеннай акругі РФ да 1 снежня 2015 будуць сфарміраваны 1-я гвардзейская танкавая армія і 20-я гвардзейская агульнавайсковая армія.

Пра гэта заявіў ТАСС высокапастаўленая крыніца ў Генштабе.

«Паводле дырэктывы начальніка Генеральнага штаба, 1-я гвардзейская танкавая армія і 20-я гвардзейская агульнавайсковая армія павінны быць сфармаваныя ў складзе Заходняй ваеннай акругі да 1 снежня 2015», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Па словах крыніцы, кіраўніцтва (штабы) гэтых армій будзе дыслакаванае адпаведна ў пасёлку Бакоўка Маскоўскай вобласці і ў Варонежы. Камандаваць 1-й танкавай арміяй будзе генерал-маёр Аляксандр Чайко, які раней узначальваў 20-ю армію, якую замест яго ўзначаліць генерал-маёр Сяргей Кузаўлеў (да гэтага моманту — начальнік штаба 58-й агульнавайсковай арміі на Паўночным Каўказе).

Крыніца растлумачыла, што ў склад 1-й танкавай арміі ўвойдуць 2-я гвардзейская Таманская мотастралковая і 4-я гвардзейская Кантэміраўскай танкавая дывізіі. Акрамя таго, у новае аб'яднанне ўключаны 27-я Севастопальская мотастралковая і 6-я танкавая брыгады.

Раней гэтыя злучэнні ўваходзілі якраз у склад 20-й арміі. Аднак у пачатку 2015 яе кіраўніцтва, якое размяшчалася ў пасёлку Муліна пад Ніжнім Ноўгарадам, было адпраўлена для каардынацыі групоўкі войскаў, разгорнутых на мяжы з Украінай.

«Складаней ідзе справа з фарміраваннем 20-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі, якая пазбавілася большай часткі свайго баявога складу. Па стане на сённяшні дзень, у склад войскаў ўключана 9-я танкавая брыгада з Ніжняга Ноўгарада. Зараз ідзе фарміраванне іншых танкавых і мотастралковых брыгад для гэтай арміі », — распавяла крыніца.

Пра тое, што ў расейскіх узброеных сілах будзе адноўлена 1-я гвардзейская танкавая армія, стала вядома ў пачатку чэрвеня 2015 года, калі ў сетцы з'явіліся здымкі тэрыторыі перад кантрольна-прапускным пунктам штаба Таманскай дывізіі, дзе на адным са стэндаў паказана, што гэтая армія ўзноўлена з 13 лістапада 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?