У сувязі з пажаранебяспечнай сітуацыяй на ўсёй тэрыторыі Магілёўскай вобласці з 6 жніўня ўведзена забарона на наведванне лясоў.

Як паведаміў памочнік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вадзім Урублеўскі, неабходнасць увядзення забароны на наведванне лясоў у гарачае надвор'е паказаў, у прыватнасці, буйны пажар у Асіповіцкім раёне.

Узгаранне каля вёскі Вярхі было зафіксавана раніцай 2 жніўня, і, паводле слоў спецыяліста, яго ўдалося ліквідаваць толькі да 18.00 учарашняга дня.

Пажар тушылі каля 260 чалавек у суткі, 40 з якіх — супрацоўнікі МНС. У тушэнні пажару было задзейнічана 26 адзінак тэхнікі, 10 з іх належаць ратавальнаму ведамству. Ваду на агонь таксама скідвалі тры верталёты МНС.

Іншых узгаранняў на тэрыторыі рэгіёну на гэты момант не зафіксавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?