У Магілёве адбылося асвячэнне Спаса-Праабражэнскага храма. Чын асвячэння здзейсніў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.
Пабудаваны ў Магілёве Спаса-Праабражэнскі сабор стаў самым вялікім у Беларусі праваслаўным храмам. У ім адначасова змогуць знаходзіцца 3,5 тысячы вернікаў. Будынак дасягае 60 метраў у вышыню.