Фота: google.com/datacenters

Фота: google.com/datacenters

Мабільны аператар velcom распавёў аб планах па запуску ў кастрычніку 2016 года найвялікшага ў Беларусі цэнтру апрацоўкі звестак.

Чытайце таксама: velcom назваў галоўныя праблемы беларускіх мабільных аператараў

Папярэднія замовы на паслугі дата-цэнтру прымаюцца з сённяшняга дня.

velcom засвойвае новы для сябе бізнес — ён прапануе іншым кампаніям захоўваць і апрацоўваць звесткі на ўласных серверах у дата-цэнтры velcom. Такая паслуга ў Беларусі пакуль слаба распаўсюджаная.

Дата-цэнтр будзе збудаваны ў Калодзішчах (побач з дата-цэнтрам beCloud), асноўным падрадчыкам па тэхнічнай частцы стане кітайскі Huawei.

Як і іншыя аператары, velcom мае дата-цэнтры для ўласных патрэб (іх у аператара на сёння тры). Але цяпер плануе збудаваць дата-цэнтр, арыентаваны на продаж паслуг іншым кампаніям, як то плануе рабіць (і хутчэй за ўсё зробіць раней за velcom) дзяржаўны beCloud.

Аператар лічыць беларускі рынак цэнтраў апрацоўкі звестак адносна вольным (тут Беларусь адстае ад сусветных трэндаў), а канкурэнцыі з боку BeCloud не баіцца. velcom лiчыць, што дзяржаўная кампанія будзе больш сканцэнтраваная на прадстаўленне паслуг дзяржаўным структурам.

Сама жа цэліцца як на беларускія кампаніі (ад банкаў, рэтэйлераў і IT-кампаній да невялікіх правайдараў), так і на замежных кліентаў. Да таго ж, velcom плануе прапанаваць высокі стандарт устойлівасці злучэння, пацверджаны міжнародным сертыфікатам.

Адна з асноўных праблем у стварэнні дата-цэнтраў у Беларусі — высокія цэны на электрычнасць, найвышэйшыя ў Еўропе для прамысловасці. Тут velcom спадзяецца на рэбалансіроўку цэн у бліжэйшы час (у тым ліку сітуацыю з цэнамі можа змяніць беларуская АЭС — але не факт, што зменіць істотна), але і сам разглядае магчымасць выпрацоўкі энергіі для дата-цэнтраў.

Праз высокія цэны на электрычнасць velcom разглядае магчымасць самастойнай выпрацоўкі электрычнасці — і думае, што ў будучыні гэтая электрычнасць можа стаць і «зялёнай».

Хаця першасная задача velcom — збудаваць проста якасны дата-цэнтр без незвычайных «наваротаў», кампанія разглядае і варыянты з выпрацоўкай у будучыні «чыстай» электрычнасці для патрэб дата-цэнтру. Напрыклад, праз сонечныя батарэі — у свеце існуюць нават цалкам «зялёныя» дата-цэнтры (іх выкарыстоўваюць Google, Microsoft і нават скандальнае АНБ), электрычнасць на якія бярэцца з альтэрнатыўных крыніц.

Фінансавы дырэктар velcom Дзяніс Філазафовіч распавядае пра «зялёныя» дата-цэнтры, ды згадвае, што за яго спінай на небакраі бачная гара — гарадская звалка. Фота: прэс-служба velcom

Фінансавы дырэктар velcom Дзяніс Філазафовіч распавядае пра «зялёныя» дата-цэнтры, ды згадвае, што за яго спінай на небакраі бачная гара — гарадская звалка. Фота: прэс-служба velcom

Ды пакуль Беларусь, магчыма, як краіна яшчэ не саспела для сур’ёзнага клопату аб навакольным асяроддзі ў такіх пытаннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?