Сезон 2014—2015 гадоў стаў рэкордным па аб'ёме сабранага ва Украіне ўраджаю збожжа.

Украінскія сяляне, без уліку Крыма, сабралі амаль 63,8 млн тон збожжа. Для параўнання: у Беларусі гэтая лічба складае каля 9 млн тон.

Тым самым перакрыты рэкорд 2013—2014 гадоў, калі Украіна сабрала каля 63 млн тон збожжа.

Адпаведна, у сезоне 2014—2015 Украіна экспартавала рэкордны аб'ём хлеба. За мяжу было адгружана 34,8 млн тон збожжа.

У канцы 1990-х ва Украіне была праведзена аграрная рэформа, эфектыўнасць сельскай гаспадаркі ў апошнія гады расце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?