Калі конь «усміхаецца», ён мае на ўвазе зусім не тое, што думае чалавек. Фота: infobarrel.com

Калі конь «усміхаецца», ён мае на ўвазе зусім не тое, што думае чалавек. Фота: infobarrel.com

Група даследчыкаў пад кіраўніцтвам Ена Ватана з універсітэта Сасэкса (Вялікабрытанія) прыдумала метадалогію падліку магчымых выразаў на пысах жывёл і прапанавала яе на старонках PLoS.

Паводле падлікаў даследчыкаў, чалавечы твар праз рухі вуснаў, броваў, павекаў і іншых частак твару можа выразіць 27 эмоцый. Коні тым жа спосабам (і таксама вушамі ды ноздрамі) могуць выразіць 17, сабака — 16, а шымпанзэ толькі 13.

Такім спосабам мы і нашыя родзічы выказваем страх, боль, радасць і іншыя «сігналы» падобным да сябе.

Тое, што жывёлы могуць перадаваць інфармацыю пра свой стан «выразамі пыс», было вядома і раней, але дагэтуль не прынятая метадалогія іх вызначэння і падліку. Каманда Ватана прааналізавала відэазапісы з жывёламі ў натуральным асяроддзі і структуравала структуру іх «выразаў пыс» у залежнасці ад абставін і на падставе размяшчэння цягліц на твары.

Прыняцце і выкарыстанне адзінай метадалогіі разгляду «выразаў пыс», пішуць аўтары, дазволіць удала задакументаваць вядомыя чалавеку рухі пыс жывёл і звязаць іх з сацыяльным кантэкстам. Адзіны «слоўнік» дапаможа даследчыкам жывёльных грамадстваў, псіхолагам і ветэрынарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?