Аляксандр Лукашэнка перасцярог ўрад ад з'яўлення прапаноў, адарваных ад жыцця, далёкіх ад выканання. «Нам патрэбныя прапановы, якія сёння і заўтра дазволяць нашым людзям нармальна жыць», — сказаў ён, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.

«У нас таксама ў некаторых сверб, у часткі нашага грамадства: вось не выходзіць, патрэбныя нейкія перамены. Тыпу «мільён працоўных месцаў». Праўда, ніхто не думае аб тым, што працоўныя месцы ж патрэбныя з заўтрашняга дня, каб прадаць прадукцыю. Ды і дзе мы возьмем гэты мільён чалавек пад мільён працоўных месцаў? Ведаеце, папулісцкія такія вось лозунгі. А па-другое, каб стварыць мільён працоўных месцаў, трэба 10 мільярдаў даляраў, а мо і больш. Бо гэта павінны быць месцы, якія дадуць добрую прадукцыю», — сказаў Лукашэнка.

Як вядома, «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі» — гэта назва перадвыбарнай праграмы лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?