Службовымі асобамі Магілёўскай мытні сумесна з супрацоўнікамі Касцюковіцкага РУУС затрыманы два аўтамабілі з кавунамі агульнай вагой прыкладна 40 тон на суму 50 млн беларускіх рублёў, якія накіроўваліся з Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Беларусь.
«Падчас дакументарнай праверкі ўстаноўлена, што падкаранцінная прадукцыя высокай фітасанітарнай рызыкі перавозіцца без фітасанітарнага сертыфікату краіны-экспарцёра», — паведамляе прэс-служба ДМК.
У дачыненні да перавозчыкаў Магілёўскай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс, буйная партыя кавуноў затрымана. Лёс тавару вырашыць суд.
0
0
0
0
0
0