12-гадовая Ніколь Бар з графства Эсэкс у Англіі атрымала ў тэсце IQ вынік 162. Гэта на два пункты больш за вынік Альберта Эйнштэйна і Стывена Хокінга, перадае газета Mirror.

mirror.co.uk

mirror.co.uk

Дзяўчынка здала тэст разам са сваім бацькам, які спадзяваўся трапіць у таварыства Мэнса — арганізацыю для найразумнейшых людзей свету. Праўда, Ніколь прайшла тэст нашмат лепш за тату і атрымала максімальны бал — 162.

Ніколь, па словах бацькоў, вельмі шмат часу надае вучобе, займаецца ў тэатральным гуртку, а сваё жыццё плануе прысвяціць медыцыне. У школе дзяўчынка прыкметна абагнала аднагодкаў у матэматычных ведах і асвоіла комплексныя лікі яшчэ да таго, як стала падлеткам.

У методыцы, па якой быў разлічаны інтэлект Ніколь, вынік у 140 пунктаў прызнаецца як «геніяльнасць». 161 бал лічыцца максімальным для дарослага чалавека. Альберт Эйнштэйн і Стывен Хокінг у гэтым тэсце атрымалі па 160 балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?