Кошт квадратнага метра жылля, якое будуецца з дзяржпадтрымкай, у сярэднім за паўгоддзе склаў 7,2 млн за квадратны метр. Пра гэта сёння заявіў першы намеснік міністра будаўніцтва і архітэктуры Аляксандр Кручанаў.

Ён таксама распавёў, што ўсяго сёлета будзе пабудавана толькі 1,5 млн квадратных метраў з дзяржпадтрымкай. Пры гэтым мадэрнізаваныя прадпрыемствы ДБК гатовыя будаваць і 10 млн квадратных метраў у год — магутнасцяў хапае.

Фота by-dialog.livejournal.com

Фота by-dialog.livejournal.com

Журналістка REALTY.TUT.BY папрасіла растлумачыць некаторыя моманты.

— Як вы адзначылі, жыллё ДБК, якое будуюць для маючых патрэбу па 7,2 мільёна за квадратны метр, будуецца не на страту. Дык што перашкаджае будаваць у краіне па 10 мільёнаў квадратных метраў у год для ўсіх жадаючых?

— Вы выдатна разумееце, што жыллё, якое будуецца з дзяржпадтрымкай, вызвалена ад многіх плацяжоў. Напрыклад, ад адлічэнняў па зносе, — удакладніў Аляксандр Кручанаў.

— Гэта павялічвае цану толькі на 7%.

— Так. Але дадайце выдаткі на сеткі (забудоўшчыкі кажуць, што гэта дадае яшчэ да 15% да кошту будаўніцтва). Акрамя таго, людзі, якія не маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, не ідуць у жыллё тыпавых спажывецкіх якасцяў (якое будуюць ДБК), іх вабіць свабодная планіроўка, метраж пад 100 метраў — гэта нармальна. На чарзе маючых патрэбу больш за 720 тысяч чалавек. А суадносіны ў будаўніцтве: 4 мільёны за ўсё, з іх 1,5 — з дзяржпадтрымкай. І так, сёння ёсць жыллё, якое даражэй. Сярэдняя цана — 13,4 мільёна за квадратны метр. Першасны рынак — 9,7, другасны — больш за 15 мільёнаў у сярэднім. Мы з дзяржпадтрымкай будуем танней. Але камфорт розны.

— Выдатны прыклад — Гомель. Там УКБ будуе і прадае звычайнае панэльнае жыллё. У іх камерцыйная цана — каля 9,5 мільёнаў за квадратны метр. Разыходзіцца жыллё ўмомант. Людзі, гатовыя плаціць за тыпавое панэльнае жыллё, у чарзе за ім стаяць — лічаць цану прымальнай. Правільна я зразумела, што вы лічыце: калі пачнеце будаваць масава тыпавое жыллё па 8-10 мільёнаў за квадратны метр, то яго проста не купяць?

— Мы не можам: як будаваць, калі грошай няма? Ні ў нас, ні ў насельніцтва. Няўжо вы думаеце, што сёння наша насельніцтва дастаткова багатае?

Сярод іншых пытанняў асвятлялася і перспектыва змены заканадаўства. У прыватнасці, ўнясенне змяненняў ва ўказы. Як паведаміў Аляксандр Кручанаў, рыхтуюцца папраўкі ва ўказы №№ 13 і 26, якія рэгламентуюць будаўніцтва жылля. Зрэшты, чыноўнік адзначыў, што абмяркоўваць змены ў 13-ы ўказ (які вызначыў, каму належыць льготны крэдыт, а каму — не) рана, паколькі невядома, якія з іх пройдуць ўзгадненне ўсіх зацікаўленых структур. А вось у прапановах да 26-га указа (які рэгламентуе працу ДБК у тым ліку) ёсць тое, што можа зрабіць панэльныя новабудоўлі больш даступнымі: Мінбудархітэктуры прапануе вылучаць дзяржаўным домабудаўнічым камбінатам пляцоўкі для будаўніцтва па-за аўкцыёнам. Цяперашняе ж заканадаўства прадугледжвае, што зямля пад будаўніцтва для тых, хто не мае патрэбы ў паляпшэнні ўмоў, павінна падавацца менавіта праз аўкцыёны, і цана ўчастка потым кладзецца на плечы дольшчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?