10.08.2015 / 10:05

Молодая белорусская IT-компания ищет сотрудников

  1. Перш за ўсё шукаюцца Web-распрацоўшчыкі (неабходна добра разбірацца хаця б у некалькіх пералічаных ніжэй тэхналогіях):

  • PHP (Symfony/Laravel/Zend/Yii);

  • JavaScript (AngularJS/Backbone/Ember, Node/npm/Bower/Grunt/Gulp, Karma/Jasmine/Protractor);

  • HTML + CSS (Bootstrap/Foundation, SCSS/SASS/LESS, Responsive design);

  • Ionic, Phonegap.

2. iOS/Android распрацоўшчыкі;

  • Objective C, Swift, Apple SDKs;

  • Android SDK and Framework.

3. Java/Python распрацоўшчыкі:

  • Java/J2EE;

  • Weblogic/WebSphere/JBoss/Tomcat;

  • JSPs, JSF, Struts/Spring, Axis, Web Services, JMS, XML;

  • TDD.

  • Django;

4. Супрацоўнікі у аддзел продажаў.

Асноўнае патрабаванне - добрае валоданне вуснай ангельскай мовай. Можна без досведу работы ў продажах, але з вялікім жаданнем навучыцца. Вельмі важна не саромецца паразмаўляць з незнаёмым чалавекам і прапанаваць яму нешта ці адказаць на яго пытанні. Заробак складаецца з фіксіраванай стаўкі + адсотак ад продажаў.

Калегі, калі вам цікава працаваць у нас, пакідайце свае каардынаты, нават калі вы зараз не збіраецеся нешта мяняць у сваім жыцці.

Магчыма вам будуць цікавымі нашыя мерапрыемствы ці супрацоўніцтва ў будучыні.

Для ўсіх астатніх: дзякуй, што дачыталі да канца.

Калі ў Вас ёсць знаёмыя, каму можа быць цікава нешта з прапанаванага вышэй - стукніце ім, калі ласка, у аську, скайп, вайбер, тэлелеграм, вотсапп і скіньце спасылку на гэтую старонку.

Мы будзем вельмі Вам удзячны:)

Дасылайце, калі ласка, свае пытанні, кантакты ці рэзюмэ ў вольнай форме на скрынюraspracouka@gmail.com ці пакідайце сваё паведамленнетут.

Пра кампанію: ТАА «ІдэяСофт» заснавана ў 2014 годзе беларускімі праграмістамі з вялікім досведам у распрацоўцы. Асноўнымі кірункамі дзейнасці з’яўляюцца: распрацоўка Web-прыкладанняў, прыкладанняў для мабільных прылад, Smart-TV, back-end праграмаванне. Ёсць свае праекты. Офіс знаходзіцца ў 10 хвілінах ад станцыі метро «Плошча Перамогі». Кампанія з вялікай павагай ставіцца да беларускай культуры, гісторыі, традыцый і прыроды. Мы разам ходзім у паходы, наведваем і арганізоўваем розныя культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы. Афіцыйныя мовы зносін - беларуская і руская.