Футбольны турнір памяці намесніка дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрыя Шырокага пройдзе 2 сакавіка ў Мінску.

У турніры па міні‑футболе возьмуць удзел шэсць аматарскіх каманд — БелаПАН, ЗАТ «БелКПпрэс», «Еўрапейскага радыё для Беларусі», інтэрнет‑партала Open.by, «Радыё Рацыя», а таксама зборная сяброў Юрыя Шырокага.

Намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрый Шырокі раптоўна памёр 13 студзеня на 37‑м годзе жыцця ад вострай сардэчнай недастатковасці.

Юрый Шырокі нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Закончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. Працаваў перакладчыкам у пасольствах Германіі і Вялікабрытаніі ў Беларусі. У БелаПАН прыйшоў у 1998 годзе. Браў актыўны ўдзел у стварэнні і працы ўсіх праектаў кампаніі: інтэрнет‑газеты «Белорусские новости», cайта «Выбары ў Беларусі», першай у краіне Рэдакцыі мультымедыйных навінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0