Кіраўніка пасялковай адміністрацыі Кактэбеля Расціслава Старожыка знайшлі павешаным, пацвердзіла пракурор анексаванага Расіяй Крыма Наталля Паклонская.

Мясцовыя СМІ са спасылкай на крыніцы раней распаўсюдзілі гэтую інфармацыю, падкрэсліўшы, што смерць Старожыка можа быць звязаная з крыміналам.

Па словах неназваных крыніц, яшчэ 6 жніўня кіраўнік пасялковай адміністрацыі вёў «актыўнае жыццё, хадзіў з начальнікам паліцыі і відавочна не збіраўся вешацца».

Аднак Наталля Паклонская заклікала не рабіць паспешлівых высноў.

«Цяпер на месцы працуе следча-аператыўная група, пачатая даследчая праверка. Па яе выніках будзе прынята рашэнне альбо аб распачацці крымінальнай справы, альбо аб адмове ў распачацці. Якіх-небудзь версій мы не выказваем, таму што ўсім займаецца Следчы камітэт», — сказала яна.

Расціслаў Старожык стаў кіраўніком пасялковай адміністрацыі Кактэбеля 28 красавіка 2015 года па распараджэнні адміністрацыі Феадосіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?