Да кастрычніка садаводам трэба зарэгістраваць правы на ўчасткі ў таварыствах і каапэратывах. Зрабіць гэта неабходна абавязкова, інакш загарадную ўласнасьць можна і зусім страціць.

Раней гэта ўспрымалася як дадзенасьць. Цяпер жа працэдура рэгістрацыі прапісана заканадаўча, а, значыць, зьяўляецца абавязковай для садаводаў. У краіне ўсяго больш чым паўмільёна дачнікаў. І сёлета ім трэба падумаць ня толькі пра будучыя ўраджаі. Бо зарэгістравалі свае ўчасткі толькі 60% з іх.

Працэдура рэгістрацыі — працэс мудрагелісты і зойме нямала часу. Напісаньне заявы, зварот па даведку да старшыні таварыства, затым у райвыканкам, потым «Бегіпразем», дзе за 2 месяцы падрыхтуюць землеўпарадкавальную справу — за яе прыйдзецца выкласьці дзесьці 140 тысяч рублёў, затым у абласное агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры.

Гэта ўжо апошняя інстанцыя. Хоць сюды можна прыйсьці нават без дакумэнтаў. Пашпарт, заява, — у астатнім, па жаданьні кліента, усе неабходныя паперы, будзе шукаць ужо агенцтва. Толькі з пачатку году ў Менскім раёне ўжо зарэгістравана амаль 700 зямельных участкаў і 250 дамоў.

Незарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку зямельны ўчастак могуць канфіскаваць.

У любым выпадку кошт будзе ня менш за 31 і ня больш за 35 тысяч рублёў. Але калі на ўчастку ёсць дом — выйдзе і даўжэй і даражэй. Прыйдзецца аформіць яшчэ і тэхпашпарт на будынак. Дачная рэзыдэнцыя плошчай 50 м² абыйдзецца ў месяц чаканьня і 105 тысяч рублёў.

Незарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку зямельны ўчастак могуць канфіскаваць. Пра гэта з упэўненасьцю гавораць спэцыялісты. Забіраць участкі масава і мэтанакіравана, вядома, ніхто ня будзе. Аднак калі раённыя ўлады вырашаць пракласьці, напрыклад, дарогу і ваш участак стане ў будаўнікоў на шляху — дзяржава яго проста канфіскуе і ніякай кампенсацыі ўладальнік не атрымае.

Па самых сціплых падліках (калі ўзаконьваецца і дом і ўчастак адначасова), на ўсё пра ўсё можа спатрэбіцца 2‑3 месяцы. Таму землеўпарадкавальнікі настойліва рэкамендуюць дачнікам пасьпяшацца.

Паводле АТН

Фота photo.bymedia.net

Глядзі яшчэ:
Лукашэнка ўпарадкаваў дачнікаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0