«Была я нумар, шэрасьць, сьмецьце, / аб’ект для зьдзеку, злосны раб. / Мясьціны горшай мне на свеце / рука другая не знайшла б…»

У Гулагу Ларыса Геніюш мела нумар 0-287. Зьбераглася яе лагерная кашуля — у вядомай Скарынаўцы ў Лондане. Сьветлай памяці айцец Аляксандр Надсан беражна дэманстраваў яе ўсім зацікаўленым.

Лягерную робу перадаў у Лёндан у 1981 г. Юрка Геніюш, сын паэткі, які жыў у Польшчы. 

Фота з кнігі «Духу магутныя чары: Ларыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах», прэзентацыя якой адбудзецца 8 жніўня ў Зэльве. 11.00 — служба ў царкве; 12.00 — імпрэза каля помніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0