У Менску пад вечар у сераду на Чыжоўскае вадасховiшча тэрмiнова прыбылi выратавальнiкi: тут пад лёд правалiлiся дзьве дзяўчынкi.

Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Менскiм гарадзкiм упраўленьнi МНС, бяда здарылася з грузiнскiмi дзяўчаткамi, якiя разам з бацькамi прыехалi ў беларускую сталiцу да сваякоў. 13‑ i 14‑гадовыя пацярпелыя знаходзiлiся ў вадзе на адлегласьцi каля 30 мэтраў ад берагу: малодшая трымалася за лёд, а вось крыху старэйшая гэта зрабiць не змагла — прамывiна была вельмi вялiкай. Супрацоўнiкi пошукава‑манэўровай групы выратавальнiкаў на вадзе зрабiлi ўсё, каб выратаваць дзяцей, аднак, на жаль, 14‑гадовая дзяўчынка загiнула. Што датычыцца 13‑гадовай, то яна з дыягназам «пераахалоджаньне» была дастаўлена ў 4‑ю дзiцячую клiнiчную бальнiцу.

Паводле: Iгар Грышын, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0