У Мінску з 5.00 8 жніўня па 5.00 10 жніўня абмяжуюць рух усіх відаў транспартных сродкаў па ўчастку вуліцы Гурскага, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Забарона на праезд закране адрэзак дарогі ад вуліцы Панамарэнкі да чыгуначных шляхоў. Яго закрыюць ў сувязі з правядзеннем работ па пераўладкаванні пакрыцця праезнай часткі.

Акрамя таго, у ДАІ паведамілі, што часовая забарона на рух транспартных сродкаў з 8 па 10 жніўня закране таксама вуліцу Лесі Украінкі. Аўтааматарам рэкамендавана загадзя абдумваць маршрут сваіх паездак з улікам існуючых абставін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?