Пра гэта Леў Марголін расказаў у гутарцы з журналістам выдання «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Леў Марголін узначальвае ініцыятыўную групу Анатоля Лябедзькі. Па яго словах, на дадзены момант сабрана 42 тысячы подпісаў. На пытанне, ці паспее Анатоль Лябедзька назбіраць неабходныя 100 тысяч да 21 жніўня, Леў Марголін адказаў, што не: «Думаю, што не. Наша галоўная мэта цяпер - выкарыстаць гэты месяц. Усе нашы пікеты і збор подпісаў для гэтага. Мы будзем працягваць да 21 жніўня».

Збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў завяршаецца 21 жніўня. На дадзены момант неабходную колькасць мае толькі ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?