Мама 3-гадовай Машы, якая трагічна загінула пад коламі Ford на сталічнай вуліцы Розы Люксембург у чэрвені 2014 года, патлумачыла суду, што асноўная прычына заяўленых ёю патрабаванняў аб індэксацыі — рост курсу даляра.

— 5 жніўня суд Маскоўскага раёна Мінска па заяве істца разгледзеў пытанне аб iндэксацыi памеру маральнай шкоды маці загінулага ў ДТЗ дзіцяці. Падобная індэксацыя была праведзеная з улікам інфляцыі, — паведамілі ў судзе.

Нагадаем, падчас працэсу бацькі дзяўчынкі заяўлялі да вінаватага ў трагедыі — слесару-сантэхніку аднаго са сталічных ЖЭСаў — пазовы аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1,5 млрд на дваіх — па актуальным на чэрвень 2014 курсе каля 150 тысяч долараў. Маці тлумачыла яе тым, што пасля трагедыі сям'і, магчыма, прыйдзецца памяняць месца жыхарства, каб рэабілітаваць старэйшую дачку, якая вельмі цяжка перажывае гібель сястры — тады сям'я жыла з бацькамі бацькі Машы.

Як стала вядома AUTO.TUT.BY, на момант падачы іскавай заявы аб індэксацыі кампенсацыя была выплачаная не цалкам, аднак да моманту разгляду 200 млн кіроўца сям'і пералічыў.

Суд індэксацыю зрабіў — сума кампенсацыі маральнай шкоды павялічылася больш чым на 8 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?