— Гэта будзе дом палепшанай пляніроўкі. Цана квадратнага мэтра ў ім будзе каля 1,5 тысяч у.а. — распавёў на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік дырэктара КУП УКБ Менгарвыканкаму Сяргей Віньнікаў. — У наступныя гады па долевым прынцыпе будуць будаваць менавіта такія дамы (а не панэльныя — KP.BY.)
Забудоўнікам будуць «настойліва рэкамэндаваць» уключыць у склад каапэратыву ня менш за 50% тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў. Хто трапіць у гэты сьпіс, будуць вырашаць адміністрацыі раёнаў. Менавіта яны будуць прапаноўваць усім першачаргавікам варыянт долевага будаўніцтва.
Указ пра долевае будаўніцтва, які быў прыняты ў студзені, мусіў быў палепшыць сытуацыю на рынку жыльля, зьнізіць цэны й дазволіць чаргавікам пабудаваць кватэру раней, чым дазваляе чарга. Дакумэнт дазволіў замоўцу спаганяць страты з праектавальніка за няправільны праект, забараніў уводзіць новыя тэхнічныя ўмовы ў часе будаўніцтва дамоў, даў магчымасьць разарваць дамову, калі дольшчык ня плаціць два пэрыяды запар.
Але будаўнічага буму не адбылося.