Фестываль «Мядовы фальварак» пройдзе 15 жніўня на прысядзібным участку філіяла Нацыянальнага мастацкага музея (НММ) «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» ў цэнтры Мінска. 

Арганізатарамі фестывалю, паведамілі ў НХМ, выступае супольнасць пчаляроў «Свет пчол» пры падтрымцы Міністэрства культуры і Федэрацыі прафсаюзаў. 

Мядовае свята пройдзе з 12.00 да 18.00. Наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах ад пчаляроў, шматлікіх конкурсах для дзяцей і дарослых, прадэгуставаць і набыць мёд і мядовыя напоі, паслухаць музыку і песні. На фестывалі таксама будзе працаваць кірмаш сувеніраў і падарункаў ад народных майстроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?