Краіны Балтыі не змаглі дамовіцца з Еўракамісіяй па пытанні аб будаўніцтве СПГ-тэрмінала.

Пра гэта заявіла міністр эканомікі Латвіі Дана Рэйзніэцэ-Озала, перадае Postimees.

«Правалілася ідэя агульнага рэгіянальнага тэрміналу для краін Балтыі, паколькі кожная краіна настойвала, што менавіта тут падыходзячае месца для яго», — сказала міністр.

Паводле яе слоў, адносна эстонска-фінскага праекта прадугледжвалася, што на працягу гэтага года Фінляндыі неабходна знайсці інвестара, і тады пачнецца рэальная праца па пабудове тэрмінала.

«Калі гэтага не адбудзецца, то права першай рукі пераходзіць да Эстоніі. Там яшчэ ідуць дыскусіі, у якім месцы будзе знаходзіцца галоўны тэрмінал. Шчыра кажучы, я не занадта аптымістычна настроеная да таго, што гэты праект сапраўды можа быць рэалізаваны», — сказала міністр.

Яна дадала, што неразумна звязваць чаканні з эстонска-фінскім тэрміналам.

«Больш глядзім на план Б — калі не атрымаецца супрацоўніцтва з Клайпедскім тэрміналам, то мы маглі б самі пабудаваць які-небудзь невялікі тэрмінал. Звязваць чаканні з эстонска-фінскім тэрміналам, па-мойму, не вельмі разумна. Добра, калі ён будзе пабудаваны, але не разлічваем на гэта», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?