7 жніўня каля 19:00 каля вёскі Вароны Віцебскага раёна адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам легкавога і грузавога аўтамабіляў.

У выніку ДТЗ кіроўца легкавіка загінула, і яе цела прыйшлося выцягваць з дэфармаванага салона ратавальнікам, паведамляе прэс-служба МНС.

У сацыяльных сетках відавочцы пішуць, што за рулём легкавога «Renault» знаходзілася 47-гадовая жанчына, якая не прапусціла фуру, выязджаючы з другараднай дарогі.

МНС папярэджвае, што, у сувязі анамальна гарачым надвор'ем, варта па магчымасці абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі, а калі такой магчымасці няма, быць максімальна ўважлівымі на дарозе, бо праз высокую тэмпературу можа пагоршыцца самаадчуванне, адбыцца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?