Спецыялісты выяўляюць прычыны пажару ў Смалявіцкім раёне.
Як паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 7 жніўня ў 17.25 паступіла інфармацыя аб загаранні трыцікале ў полі УП «Азярыцкі-Агра» каля вёскі Азярыцкая Слабада. У выніку пажару знішчаныя 7 га пасеваў, пашкоджаны лес на плошчы 2 га.
Работнікамі МНС і гаспадаркі выратаваныя 113 га пасеваў. Двума верталётамі Мі-8 МНС (агульны налёт склаў 2 гадзіны 50 хвілін) ажыццёўленыя 26 скідаў вады. Пацярпелых няма.
0
0
0
0
0
0