Арцём Баршак камп'ютарнай гульнёй зарабіў на кватэру.

Арцём Баршак камп'ютарнай гульнёй зарабіў на кватэру.

Расійская каманда Virtus.pro заняла шостае месца на чэмпіянаце па Dota-2 The International 2015, паведамляе42.TUT.BY са спасылкай на сайт праекта. У ліку ўдзельнікаў каманды быў і беларус з Брэста.

Virtus.pro перамагла ў трох гульнях чэмпіянату, аднак саступіла гульцам з кітайскай каманды LGD Gaming ў паўфінале ніжняй сеткі за тры крокі ад фіналу). Такім чынам, расійская каманда скончыла свой удзел у чэмпіянаце на шостым месцы і паказала найлепшы вынік сярод усіх каманд з каранямі з СНД.

У складзе Virtus.pro гуляе 19-гадовы берасцеец Арцём Баршак, вядомы пад нікам Fng. У расійскую каманду ён трапіў увосені 2014 года, да гэтага ўзначальваў ўкраінскую каманду Natus Vincere.

За шостае месца на The International каманда Virtus.pro атрымае 1 193 165 долараў.

Каманда па Dota-2 складаецца з пяці асноўных гульцоў і аднаго запаснога.

The International — найбуйнейшы ў свеце чэмпіянат па гульні Dota-2, які праводзіцца кампаніяй Valve. У гэтым годзе ён праходзіць з 3 па 8 жніўні 2015 года ў Сіэтле ў ЗША. Агульны прызавы фонд чэмпіянату склаў 18 мільёнаў даляраў ЗША, а камандзе, якая зойме першае месца, дастанецца больш за 6,5 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?