У Мінску на плошчы каля Палаца спорту сёння з 10.00 да 17.00 адбываецца маштабны стокавы кірмаш.

Як паведамілі ў прэс-службе галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, кірмаш-распродаж праводзіцца ўжо ў трэці раз. Першы прайшоў у верасні мінулага года, другі - 1 мая гэтага. Таваразварот кожнага з іх склаў больш за 1,6 млрд рублёў.

У пашыраным распродажы тавараў возьмуць удзел больш за 80 прадпрыемстваў, у тым ліку: Аршанскі льнокамбінат, «Сукно», «Купалінка», «Алеся», Цэнтр моды, «Галантэя», фабрыка галаўных убораў «Людміла», «Файбертек», «Белкельме», «Отыка», «Прамень», Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне, «Камволь», «Ромгіль-Тэкс», «Бабруйсктрыкатаж», «Надэкс», «Магатэкс», «Элема», «БелКрэда», «Вяснянка», «Дываны Брэста».

Вытворцы прадставяць не толькі тавары з калекцый, не рэалізаваных у сезон, але і новыя мадэлі. У адным месцы можна будзе набыць розныя тавары са зніжкамі звыш 30%: швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя тавары, коўдры, пледы, дывановыя вырабы, абутак і інш. На многія тавары будуць прапанаваны фінальныя кошты са зніжкай да 70%. На кірмашы можна будзе купіць таксама харчовыя тавары і прадукцыю грамадскага харчавання.

Продаж тавараў плануецца пераважна метадам самаабслугоўвання. Будуць створаны належныя ўмовы для прымеркі вырабаў - арганізаваны прымерачныя кабіны, якія адказваюць патрабаванням прыватнасці, эстэтычнасці, з банкеткамі, люстэркамі і кілімкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?