На Youtube з'явіўся ролік, як паведамляецца, з неафіцыйнага нудысцкага пляжа на Мінскім моры. Яго аўтар Oleg Dogtor размясціў яго 8 жніўня.

Паводле яго слоў, амапаўцаў на пляж выклікала жанчына гадоў 45 з дзецьмі. Ёй не спадабалася, што на гэтым неафіцыйным нудысцкім пляжы суседняя жанчына загарала без купальніка. Па словах аўтара відэа, спачатку прыбылі два амапаўцы, якія загадалі жанчыне збіраць рэчы.

За яе паспрабавала заступіцца дзяўчына, якую амапаўцы пачалі хапаць за рукі і цягнуць па пяску. Яе хлопец або муж на мыліцах са зламанай нагой паспрабаваў высветліць, што адбываецца, тады амапаўцы адштурхнулі і ўдарылі таксама і яго. Па словах аўтара відэа, міліцыянты нават дасталі газавыя балончыкі. Таксама да іх прыбыла дапамога - яшчэ пяцёра амапаўцаў.

У выніку, дзяўчыну і яе хлопца на мыліцах павезлі з пляжа на «хуткай». Каля пяці чалавек з ліку абаронцаў міліцыянты забралі з сабой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?