У чарнобыльскай зоне зноў зафіксаваны пажар, паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) Украіны.

Узгаранне сухой травы і ляснога подсцілу адбылося 8 жніўня на тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» ў зоне адчужэння і абавязковага адсялення каля вёсак Замосце і Каўшылаўка Іванкаўскага раёна Кіеўскай вобласці. Агонь з'явіўся ў трох асобных ачагах агульнай плошчай каля 32 га.

Да тушэння пажару прыцягнутыя больш за 100 чалавек і 19 адзінак тэхнікі, у тым ліку 44 чалавекі асабовага складу і 5 адзінак тэхнікі ДСНС. Па стане на 7 гадзін раніцы 9 жніўня пажарным удалося спыніць распаўсюджванне агню, працягвалася тушэнне асобных ачагоў узгаранняў.

Інфармагенцтва УНІАН нагадвае, што прычынай апошняга маштабнага ляснога пажару ў Чарнобыльскай зоне адчужэння, які адбыўся ў канцы чэрвеня, быў наўмысны падпал.

«У 70 працэнтах пажараў, якія ўзніклі на тэрыторыі зоны адчужэння (а гэта 56 пажараў з пачатку 2015), прычынай былі наўмысныя падпалы», - заявіў журналістам старшыня ДСНС Мікалай Чачоткін. Ён удакладніў, што пры ліквідацыі апошняга маштабнага пажару былі знойдзены дзве паходні, якія сведчаць аб наўмысных падпалах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?