2 сакавіка а 13 гадзіне Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту запрашае на сапраўдную беларускую Масленіцу. Рыхтуюцца гульні й забавы, народныя сьпевы й танцы. Можна будзе пакатацца на на конях і пагушкацца на арэлях, а калі пойдзе сьнег — знойдуцца і санкі!
Госьці строчыцкага музэю пабачаць выступленьне кірмашовага тэатру, пачастуюцца духмаянымі блінцамі, а дзеткі змогуць паспаборнічаць у майстраваньні найлепшай масьленічнай лялькі.
І вядома, не абыдзецца без магічнага карагоду й спальваньня пудзіла Марэнчы. Калі хочаце пазбавіцца ад старых праблем і турбот — прыносьце старыя рэчы, якія можна спаліць на вогнішчы.