Гішпанец з каманды Movistar перамог у велагонцы Tour de Pologne, якая ў суботу завяршылася ў Кракаве. Другім стаў беларус Васіль Кірыенка (Sky, + 2 сэкунды), замкнуў тройку галяндзец Рык Флэнс (LottoNL-Jumbo, 59 сэкунд).

Васіль Кірыенка – заслужаны майстар спорту Беларусі. Нарадзіўся ў Рэчыцы. Яму 34 гады. Выступае за брытанскую каманду Sky Procycling.

Апошні этап конкурсу, прабег на індывідуальны час, сэнсацыйна перамог паляк Марцін Бялабоцкі.

Гішпанец Ісагірэ па выніках сямі этапаў паказаў час 26 гадзін 4 хвіліны 38 сэкунд, другое месца заняў бэльгіец Барт Дэ Клерк (Lotto-Soudal, + 2 сэкунды), яшчэ адзін прадстаўнік Бэльгіі Бэн Хэрманс (BMC) замкнуў тройку (+3 сэкунды).

Tour de Pologne – гэта найбуйнейшая й самая прэстыжная спартыўная імпрэза ў Польшчы. Сёлета велагонка адбылася ўжо 72-гі раз. У спаборніцтве прынялі ўдзел 152 раварысты з 17 камандаў World Tour.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?