Пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы 9 жніўня ў пункце пропуску «Каменны Лог» была затрыманая моладзевая актывістка дэмакратычных сілаў Настасся Шатэрнік. Пра гэта паведамляе сайт праваабаронцаў spring96.org.

На якой падставе была затрыманая актывістка невядома.

Праваабаронцы адзначаюць, што дзяўчына ўжо не аднойчы была затрыманая і асуджаная па артыкулах 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.34 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі) за свае погляды і перакананні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?