Беларускія прапагандысты лічаць падзеі «Мінскай вясны - 1996» спробай правесці «каляровую рэвалюцыю» на тэрыторыі краіны. Пра гэта было заяўлена ў дакументальным фільме «Беларусь-XXI» у эфіры «Беларусь-1».

«Курсу Лукашэнкі супраціўляюцца радыкальныя нацыяналісты на вуліцах і балаган у Вярхоўным савеце. Зваліць Лукашэнку, за якім народ, сіл не хапае. Клічуць палітычных гастарбайтараў. Вясной 1996 Мінска шакаваны перавернутымі машынамі на праспекце Скарыны. Гэта гастралююць баевікі УНА-УНСО. Беларусь — першая краіна, дзе абкатваюць сцэнар «каляровой рэвалюцыі» праз вуліцу. Сцэнар не пракатвае», — зачытаў закадравы голас вядучага Сяргея Гусачэнкі.

«Беларусь XXI» — прапагандысцкі перадвыбарны фільм тэлеканала «Беларусь-1». Агітацыйны матэрыял паказвае Аляксандра Лукашэнку выратавальнікам краіны, слова ягоным апанентам не прадастаўляецца. «21» у назве пераклікаецца з тэрмінам улады Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0