Каля 100 гасцей вымушаныя былі бегчы з кавярні - падчас навальніцы маланка ўдарыла ў дах будынка.

Пажарныя-выратавальнікі атрымалі паведамленне пра выкліканы маланкай пажар у віленскім прыгарадным пасёлку Вайдоты а 14.51. Пажарнікам паведамілі, што гарыць кафэ Tatjanos dvaras («Таццянін двор»). Тут святкаваць вяселле сабралася каля 100 чалавек. Паводле папярэдніх дадзеных, ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?