rh.by

rh.by

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, першую палову тыдня надвор'е будзе вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску, на фоне якога пройдзе малаактыўны атмасферны фронт. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман.

У аўторак ноччу тэмпература паветра складзе плюс 16—21°С, месцамі плюс 12—15°С; максімальная днём плюс 27—34°С, па поўдні месцамі плюс 35°С. У сераду ноччу плюс 15—22°С, максімальная днём плюс 30—36°С.

«Далей праз нашу краіну будзе праходзіць чарговы атмасферны фронт з Заходняй Еўропы — у чацвер месцамі, а ў пятніцу па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы», — паведаміў Рабаў.

У чацвер тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 15-22°С, максімальная днём плюс 26-33°С, па поўдні да плюс 35°С.

У пятніцу ноччу плюс 15-22°С, максімальная днём плюс 26-31°С, па поўдні да плюс 32-35°С.

Як адзначыў сіноптык, «у выхадныя ўладу над надвор'ем возьме скандынаўскі антыцыклон, спёка крыху спадзе і ў большасці раёнаў ўсталюецца больш камфортнае надвор'е».

Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 13—20°С, максімальная днём плюс 24—29°С, а па паўднёвым захадзе захаваецца гарачае надвор'е, плюс 30—33°С. Пераважна без ападкаў, толькі ў нядзелю па паўднёвым захадзе магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

«У сувязі з чаканымі ўмовамі надвор'я на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца высокая пажарная небяспека лясоў», — сказаў Рабаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?