14 жніўня ў мінскім дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць Яўген Цярэнцьеў разам з сваім гуртом Teleport, а гасцямі будуць аўтары найлепшага беларускага рок-альбома года на ўзнагародах Experty.by — Tonqixod

27-гадовы спявак Яўген Цярэнцьеў скарыў журы конкурсу «Заспявай 2.0» сваёй версіяй песні Ігара Лучанка на словы Генадзя Бураўкіна «Зачараваная», якую падаў у намінацыю «Кавер». Ён сам аранжыраваў, запісаў і звёў трэк, дзякуючы якому апынуўся ў фінале.

У фінальнай серыі канцэртаў «Заспявай 2.0» Цярэнцьеў выступіць разам з сваім гуртом Teleport, які нарабіў розгаласу гэтым летам сваім дэбютным сінглам «Leta» (праслухаць яго можна тут, а неўзабаве выдасць дэбютны альбом. 

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.

14.08. 20.00. Тэраса кавярні Chill-Out (плошча Свабоды, 4). Teleport i Tonqixod. Квіткі – у касах Kvitki.by і он-лайн. Кошт 60 000 – 80 000 (папярэдне), 100 000 (у дзень, пры наяўнасці). Інфалінія: +375296768195.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?