Увечары 9 жніўня 46-гадовы кіроўца спортбайка «Ямаха», жыхар Ямала, ехаў па стаянцы кафэ «Карчма» ў Баранавічах, не абраў бяспечную хуткасць руху і зваліўся з матацыкла, паведаміў Intex-press інспектар ДПС АДАІ Баранавіцкага РАУС Яўген Крыцкі. Відавочцы выклікалі ДАІ.

«Матацыкліст пасля падзення, не чакаючы супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, выпіў спіртное, а падчас разгляду па факце ДТЗ адмовіўся падпарадкоўвацца супрацоўнікам ДАІ. На мужчыну надзелі кайданкі і сілком даставілі яго ў Баранавіцкі РАУС», — распавёў Яўген Крыцкі.

Па словах інспектара ДПС, матацыкліст сваім дзеянням не даваў ніякіх тлумачэнняў. На момант медасведчання ў яго выяўлена 1,5 праміле алкаголю.

Мужчына, ужыўшы алкаголь да праходжання агляду, парушыў Правілы дарожнага руху. За такое парушэнне, па словах Яўгена Крыцкага, яму пагражае штраф да 18 млн рублёў (да 100 базавых велічынь). Пакаранне за непадпарадкаванне супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі вызначыць суд

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0