На мінулым тыдні ў Расіі пачаліся паказальныя знішчэнні санкцыйнай ежы. Сам працэс набыў досыць паказушны характар — сыры ўкатвалі ў зямлю бульдозерам, а мяса палілі разам з аўтамабільнымі шынамі.
«Наша Ніва» правяла апытанне сярод мінчукоў, каб высветліць, як беларусы ставяцца да такіх незвычайных захадаў у суседняй дзяржаве.