У Google нечакана з'явілася матчына кампанія Alphabet, Inc. Як сцвярджае заснавальнік амерыканскага мультымедыйнага гіганта Лары Пэйдж, новая структура карпарацыі спросціць існуючую схему кіравання брэндамі.

Ole Spata / dpa / Global Look

Ole Spata / dpa / Global Look

Пад «парасонам» Google застануцца такія вядомыя брэнды, як YouTube і Android, а таксама пошук у інтэрнэце і дадаткі.

Інвестыцыйнае і даследчае падраздзяленне пяройдуць пад кіраванне Alphabet.

Згодна з новым планам, Пэйдж стане выканаўчым дырэктарам Alphabet, у той час як віцэ-прэзідэнт Сандар Пінчай пяройдзе на пасаду старшыні праўлення Google.

Сузаснавальнік Google Сяргей Брын атрымаў пасаду прэзідэнта Alphabet.

Па словах Пэйджа, назва брэнда Alphabet абрана ў сувязі з тым, што адлюстроўвае мову і базавы набор сімвалаў пошуку Google, а таксама ўяўляе сабой гульню слоў на англійскай мове і можа перакладацца як «першакласная інвестыцыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?