Раніцай 11 жніўня ў абанентаў МТС у Беларусі — і ў Мінску ў прыватнасці — узніклі праблемы з сувяззю і мабільным інтэрнетам: збойна працуюць мабільныя прыкладанні, не адпраўляецца пошта, узнікаюць праблемы з сувяззю.

Праблемы былі таксама вечарам у панядзелак.

«На жаль, мы сутыкнуліся з наступствамі аварыі, якая адбылася па незалежных ад нас прычынах на мінскай падстанцыі ў мінулую нядзелю. Мы праводзім аператыўныя працы. Галасавая сувязь цалкам адноўлена, паслугі доступу ў інтэрнэт будуць даступныя ў бліжэйшы час. Прыносім прабачэнні кліентам, якіх закранула сітуацыяй, і спадзяемся на іх разуменне», — адзначылі журналісту Onliner.by ў прэс-службе МТС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0