Як адзначыў сёньня на паседжаньні штабу па рэканструкцыі будынка намесьнік прэм’ер‑міністра Аляксандар Косінец, помнік Максіму Багдановічу будзе крыху зьмешчаны, а цэнтральная частка тэрыторыі перад тэатрам стане свабоднай.
Архітэктурны праект дабраўпарадкаваньня тэрыторыі ў будынка тэатра прадугледжвае адкрытую прастору з боку фасаду, наяўнасьць фантана, устаноўку лавак, ліхтароў.
Віцэ‑прэм’ер падкрэсьліў, што помнік культуры мінулага году рэканструюецца максімальна набліжана да першапачатковага архітэктурнага праекта Іосіфа Лангбарда.
Будаўніча‑мантажныя працы мяркуецца завершыць да 1 верасьня, затым будзе пачата камплектацыя сьвятла‑, відэа‑, аўдыёабсталяваньня і г.д.