Улада2020

Кандыдат у прэзідэнты Цярэшчанка пераблытаў імя дырэктара свайго прадпрыемства

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка і яго штаб выкарысталі новы прыём – зараз подпісы за яго збіраюць у вышымайках.

На пікеце каля ўнівермага «Беларусь» гойсаюць маладыя людзі ў белых саколках з нацыянальным арнаментам. У руках яны трымаюць тэчкі з партрэтам кандыдата ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанкі. Сам кандыдат таксама тут – гутарыць з народам.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Цярэшчанкі, Алег Пятровіч Несцяркоў, запэўнівае, што вышымайкі – гэта іх уласная ініцыятыва, а не спроба прыцягнуць увагу.

Сам кіраўнік групы займаецца бізнэсам. Ён намеснік дырэктара ТАА «Брандтрэйд», якое займаецца гандлем вогнеўстойлівых складаў для будматэрыялаў. На час перадвыбарнай кампаніі ўзяў трохмесячны адпачынак. Сцявярджае, што начальства паставілася да гэтага з паразуменнем.

Алег Несцяркоў і Віктар Цярэшчанка

Па словах Цярэшчанкі і яго паплечніка, па стане на 11 жніўня яны ўжо сабралі больш за 120 тысяч подпісаў. Па Мінску ў іх больш за 10 пікетаў, яшчэ 30 – па ўсёй краіне. Несцяркоў нават паказаў «статыстыку»: паводле яго запісаў, па стане на 8 жніўня больш за ўсё сабралі ў сталіцы (25 800). У Віцебскай вобласці — 15 700, Магілёўскай — 18 600, Гродзенскай — 8600, Брэсцкай — 9 900, Гомельскай — 14 200. Больш плёну нібыта дае абыход кватэр.

«Мы прыцягваем шмат валанцёраў. Гэта маладыя людзі з актыўнай пазіцыяй», — тлумачыць Алег Пятровіч.

Іду да маладых людзей з актыўнай пазіцыяй. Аляксей і Ілля размаўляюць па-руску. Вучацца ў гандлёвым каледжы на другім курсе. Мінчукі.

Аляксей і Ілля. Фатагравацца «маладыя людзі з актыўнай пазіцыяй» не вельмі хацелі.

«НН»: Што вас падштурхнула пайсці ў валанцёры?

— Зараз… Трэба падумаць… Вырашылі дапамагчы прайсці… Віктару Цярэшчанку…

«НН»: А чаму менавіта яму?

— Спадабалася яго кандыдатура…

«НН»: А чым спадабалася?

— Ён эканомік.

«НН»: «Эканомік»?

— Да…

«НН»: І што гэта дае? Чым ён будзе лепшы за Лукашэнку?

— Яны мне ўсе падабаюцца… У нашай краіне галасуе народ. Вось я вырашыў дапамагчы Віктару Цярэшчанку.

Нічога не зразумела, але бог з ім. Далей Аляксей расказвае, што пайшоў да Цярэшчанкі, бо ў яго ініцыятыўную групу быў набор – прыходзілі ў каледж, запрашалі. Сцвярджае, што стаіць на спёцы бясплатна.

Іншая валанцёрка, Ганна — першакурсніца БДЭУ. На пытанне, за каго будзе галасаваць, упэўнена сказала, што за Цярэшчанку («бо за яго бацькі галасуюць»). Праўда, расказаць, што яна пра яго ведае і чым ён адрозніваецца ад іншых кандыдатаў, дзяўчына так і не змагла. «Я не ведаю», — сказала яна пасля доўгай паўзы.

Праўда, і сам кандыдат абсалютна варты сваіх зборшчыкаў. Увогуле, склалася ўражанне, што кіруе працэсам менавіта руплівы Алег Несцяркоў. Бо сам Цярэшчанка нават на пытанні адказваў з праблемамі.

«НН»: Вы эканаміст? А дзе працуеце?

— Старшыня рады дырэктараў.

«НН»: Якой?

— Так, дзе тут напісана… (разглядае ўласны стэнд).

«НН»: ТАА «ГрандКалендула»?

— Так! Гэта інвестыцыйныя тэхналогіі. Ноу-хау.

«НН»: Дык а чым займаецеся?

— Я эканаміст. Займаюся валютнымі, экспартнымі працэсамі. «ГрандКалендула» — гэта прыцягненне інвестыцый, продаж беларускіх тавараў за мяжу: МАЗы, БелАЗы.

Затым Цярэшчанка пераблытаў імя і прозвішча дырэктара свайго ТАА (праўда, пазней успомніў).

Потым, калі з’явілася карэспандэнтка БелаПАН і прапанавала яму пераапрануцца ў вышымайку, Цярэшчанка з адчуваннем наканаванасці ўздыхнуў: «Трэба?»

Пятровіч кіўнуў, і кандыдата адвялі пераапранацца. Затым, калі ўжо з’язджалі на іншы пікет, Цярэшчанка спачатку некалькі разоў з надзеяй у голасе цікавіўся ў Несцяркова: ну мы ж нядоўга? А потым чамусьці спытаў у мяне: «Мне пераапрануцца ці ў гэтым [ў вышымайцы — «НН»] можна?»

Я паціснуў плячыма. Ну што тут скажаш?

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць