Цяпер гурт Андрэя Апановіча будзе звацца Trollwald.

Удзельнікам LitvinTroll так і не атрымалася паразумецца з Васілём Верабейчыкавым адносна будучыні гурту. Верабейчыкаў, на чыё імя быў зарэгістраваны брэнд, абвесціў пра спыненне дзейнасці і LitvinTroll, але астатнія музыкі заявілі, што яны працягваюць рэпетыцыі і працу над новым матэрыялам. Як паведаміў Tuzin.fm вакаліст гурту Андрэй Апановіч, цяпер яны будуць выступаць пад назваю Trollwald. І гэта не ўсе зьмены.

«Цяпер займаемся прэдпрадакшнам, а пасля ўсіх марафетаў ідзем у студыю. Адразу адзначу, што гроўлу ды скрыму ў нас не будзе. Толькі чысты вакал. Стоўнэр, дум, трэш з дудамі свет яшчэ не чуў», – заявіў Андрэй Апановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?